Шэф камісіі польскага Сейма заклікае паслоў з краінаў ЕС пакінуць Беларусь
“Спадзяюся, што ўсе краіны Еўрасаюза павядуць сябе адназначна і недвухсэнсоўна”, — мяркуе Гжэгаж Схеціна.
Палітык называе дзеянні беларускіх уладаў “трывожным званком, які чарговы раз паказаў, якім чынам Лукашэнка ставіцца да Еўрапейскага Саюзу”. У той жа час, на думку шэфа камісіі польскага Сейма па міжнародных адносінах, такія дзеянні афіцыйнага Мінска — гэта “адлюстраванне і прызнанне значнасці ролі Польшчы”, бо толькі польскаму амбасадару, таксама як і амбасадару ЕС, было прапанавана выехаць з краіны.
“Толькі салідарныя і паспяховыя дзеянні могуць прынесці эфект”, — цытуе Гжэгажа Схеціну PAP.