Шпіталізавалі восем працаўнікоў БелАЗа — хімічнае атручванне
Здарэнне адбылося ўвечары 23 красавіка.
Пацярпелых прывезлі ў Жодзінскую гарадскую бальніцу, дзе ім папярэдне быў пастаўлены дыягназ "атручванне хлораўтрымальным хімічным рэчывам". Стан працаўнікоў БелАЗа лекары ацэньваюць як здавальняючы.
Як паведамляе БЕЛТА, папярэдне было высветлена, што "ў працэсе хімчысткі адбылася ўцечка рэагенту з рэзервуару агрэгата ў пральні-хімчыстцы". На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі Следчага камітэта, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Мінскага абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.