У ноч на 22 жніўня чакаюцца слабыя замаразкі

Раніцай і ўдзень 22 жніўня навальніцы магчымыя на большай частцы тэрыторыі краіны, у тым ліку ў Мінску і Мінскай вобласці.

У дзённыя гадзіны пры навальніцах месцамі па захадзе краіны град, моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду. Сіноптыкі аб'явілі штармавое папярэджанне.

У ноч на сераду ва ўсходніх раёнах Віцебскай і Магілёўскай абласцей — на глебе слабыя замаразкі — да мінус 1 градуса.

Тэмпература ўначы будзе вагацца ад 3 цяпла на Віцебшчыне да +17 на Брэстчыне. У дзённыя гадзіны 20-26 градусаў, а ў Брэсцкай вобласці — да 29, паведамляе БЕЛТА.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі