Сіноптыкі: у чацвер чакаецца да 5 градусаў цяпла, мокры снег
Ападкі прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі краіны.
Уначы месцамі на паўночным захадзе Беларусі — моцны снегапад. На Гомельшчыне чакаецца мокры снег з дажджом.
На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні 4-9 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны будзе вагацца ад 4 градусаў марозу да 2 цяпла, у дзённыя — ад 0 да 5 вышэй за нуль, паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net