Сіноптыкі: у чацвер удзень чакаецца ад 1 марозу да 5 цяпла
Месцамі па краіне 14 лютага прагназуецца невялікі снег. Уначы і раніцай у асобных раёнах — туман.
Вецер усходні 3–8 метраў за секунду. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны будзе ад нуля да 6 градусаў са знакам мінус, пры праясненнях чакаецца да 7-10 марозу. У дзённыя гадзіны прагназуецца ад 5 градусаў марозу да 1 градуса цяпла.
Сіноптыкі папярэджваюць, што на працягу 14 лютага на дарогах краіны чакаецца моцная галалёдзіца, інфармуе "Наша ніва".
Фота — bymedia.net