Скачок са стратасферы адкладзены праз моцны вецер
Такое рашэнне прыняў аўстрыйскі парашутыст Фелікc Баўмгартнер.
Ён збіраўся скочыць над адной з пустынь амерыканскага штата Нью-Мексіка. Метэаролагі сцвярджаюць, што прыдатным для рэкорду днём будзе 11 кастрычніка. Каманда адважнага аўстрыйца ўжо расклала на стартавай пляцоўцы стратастат, які павінен быў падняць патэнцыйнага рэкардсмена на вышыню больш за 36 км. Аднак у апошні момант скачок перанеслі, паведамляе ВВС.
Падчас вольнага падзення, якое павінна доўжыцца каля 8 хвілін, Баўмгартнер збіраецца пераадолець гукавы бар'ер. Ён стане першым чалавекам, які зробіць гэта без дапамогі тэхнічных сродкаў.