Славутай беларускай гімнастцы Вользе Корбут у Лондане падаравалі торт

Тады 17-гадовая беларуская дзяўчынка заваявала тры залатых медалі, паказвала наватарскія гімнастычныя элементы. У алімпійскім Лондане цяпер праходзіць выстава гісторый поспеху найвялікшых алімпійцаў сучаснасці. Між іншым, там распавядаецца і пра Вольгу Корбут. 3-га жніўня яна асабіста прыехала ў Каралеўскі тэатр оперы і балету "Ковент-гардэн", дзе праходзіць згаданая выстава. Арганізатары падаравалі беларусцы вялізны торт, паведамляе РІА "Новости".

Нагадаем, 57-гадовая Вольга Корбут жыве і працуе трэнерам у ЗША. "Сумна, што цяпер усе зацыкліліся на грошах, — заявіла Корбут у алімпійскім Лондане. — Мне нават здаецца, што раней, калі нам нічога не плацілі, было лепш".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі