Слёзацечны газ, які выкарыстоўваюць у Егіпце, забаронены для выкарыстання

Слезацечны газ, які ўжываюць егіпецкія ваенныя і міліцыя супраць насельніцтва ў апошнія 48 гадзін, не толькі пратэрмінаваны як найменш 5 год, але яшчэ і, калі судзіць па надпісах на балончыках, выклікае цяжкія лёгачныя пашкоджанні, а таксама наносіць шкоду сэрцу і печані. Таксама, паводле міжнародных даследванняў гэтага рэчыва, вядомага як газ CR, выклікае рызыку выкідашаў.

Пры кепскай вентыляцыі памяшкання ён выклікае смерць за лічаныя хвіліны.

Апошнія 2 дні егіпецкія дэманстранты церпяць ад ужывання гэтага газу, і праваабаронцы (Euromediterranean Human Rights Network (EMHRN)) ўжо назвалі выкарыстанне гэтага газу "злачынствам супраць чалавецтва".

Паводле Парыжскай Канвенцыі хімічнай вайны ад 1993 года, газ CR быў пазначаны як забароненае рэчыва і быў забаронены для выкарыстання ў ваенных мэтах.

Газ быў распылены на палявы шпіталь па вуліцы Махамеда Махмуда ў Каіры, гэта выклікала паніку, а тыя, хто паспеў наглытацца газу, гублялі прытомнасць, кашлялі крывёю і іх моцна ванітавала.

Пратэстоўцы распаўсюджваюць праз сацыяльныя медыі схему самаробнага супрацьгазу.

Доктар сядзіць у разгубленасці над чалавекам, якога ён не змог выратаваць.

"Гэта выглядае як сапраўдная вайна. У іх ёсць газ і зброя, а ў нас — людзі і прага свабоды", — пішуць і рэтвіцяць сотні людзей у твітэры.

Фотаздымак балончыка з газам.

На вечар 22 лістапада быў прызначаны "Марш Мільёнаў", супрацьстаянне працягваецца. Пратэстоўцам было паабяцана, што Вышэйшы ваенны савет Егіпта на чале з фельдмаршалам Хусэйнам Тантаві ў бліжэйшы час перадасць уладу "ўраду нацыянальнага выратавання", які будзе складацца з грамадзянскіх асоб, паведамляе Reuters са спасылкай на мясцовых палітыкаў.

Акрамя гэтага, генералы пагадзіліся правесці выбары прэзідэнта не напрыканцы 2012 — пачатку 2013, а яшчэ да ліпеня 2012. Парламенцкія выбары адбудуцца без зменаў праз тыдзень — 28 лістапада 2011 года.

Паводле: bikyamasr.com, lenta.ru, Twitter

Фотаздымкі: NYTimes, Twitter, almasryalyoum.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі