Снегапады могуць змяніць "нобелеўскі" расклад
Снег завальвае Скандынавію. Моцная завіруха паралізавала працу стакгольмскага міжнароднага аэрапорта і жыццё ўсёй шведскай сталіцы.
Каля 30 см ападкаў выпалі за ноч, што прывяло да адмены ўсіх рэйсаў і да вялікіх коркаў на дарогах. Метэаролагі папярэджваюць пра новыя моцныя завеі. У гэтыя дні ў Стакгольме павінна прайсці цырымонія па ўручэнні нобелеўскіх прэмій, прэс-канферэнцыі і банкет. Аднак невядома, як цяпер змогуць дабрацца шматлікія госці з розных куткоў свету, адзначае euronews.com.