Старшыня АБСЕ выказаў спачуванні народу Беларусі
Дзейны старшыня АБСЕ, кіраўнік МЗС Літвы Аўдронюс Ажубаліс выказаў спачуванні ў сувязі з выбухам у мінскім метро.
"Выказваю шчырыя спачуванні народу Беларусі пасля сённяшняга выбуху, асабліва сем'ям загінулых і параненых", - прыводзяцца словы Ажубаліса ў заяве МЗС Літвы.