Старшыня глыбоцкага райвыканкама: Дзякуй Лукашэнку за чыстае неба (фота)
У Глыбокім у чацвер адчынілі краму Белсаюздруку “Глобус”.
Гэта першы аб’ект, які адкрылі ў горадзе ў рамках падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства. Раней у згаданым будынку была крама “Віно-водка”, потым — крама “Зрабі сам”, пасля там месцілася кантора будаўнічага ўчастка.
Здаецца, адкрыццё крамы — падзея шараговая, але ў Глыбокім атрымалася ўрачыстае мерапрыемства з духавым аркестрам, ганаровымі гасцямі з Мінску і Віцебску, былі шматлікія журналісты, тэлебачанне.
“Дзякуючы прэзідэнту над намі чыстае неба”, — сказаў у сваёй прамове старшыня глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат (на здымку).