Статкевіч пацвердзіў, што яго новы сусед у камеры — былы афіцэр спецназу

Нагадаем, 16 красавіка інфармацыйна-асветніцкая ўстанова “Платформа” паведаміла, што ў камеру да Міколы Статкевіча, які знаходзіцца ў магілёўскай турме №4, з наваполацкай калоніі №10 перавялі Андрэя Васільева — былога намесніка камандзіра в/ч 3214 унутраных войск па фізічнай падрыхтоўцы. Гэты чалавек у 2002 годзе быў асуджаны Беларускім вайсковым судом на 21 год пазбаўлення волі за забойства дзяўчыны.

“Платформа” нагадала таксама, што ў адной з серый фільма “Хросны бацька”, які ў 2010 годзе паказваўся па канале НТВ, Андрэй Васільеў згадваецца як непасрэдны ўдзельнік так званага “эскадрону смерці”, датычнага да выкраданняў і забойстваў лідараў апазіцыі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага ў 1999-2000 гадах. Сам Андрэй Васільеў у эфіры АНТ абвергнуў сваё дачыненне да “эскадрону смерці”.

“Коля піша мне рэгулярна, прыкладна раз на тыдзень, але ўва ўсіх лістах — адна і тая ж песня пра тое, што ў яго ўсё добра…", — цытуе словы Віктара Статкевіча, бацькі палітвязня, сайт intex-press.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі