Суд не задаволіў скаргу слонімскага актывіста

Амаль адразу аб'явілі, што прэтэнзіі да Слонімскага раённага суда пакідаюцца без задавальнення. Алеся Масюка аштрафавалі на пяць базавых велічыняў за ўдзел у Народным сходзе, які прайшоў у Слоніме 8 кастрычніка.

Масюк лічыць, што пратакол на яго быў складзены з парушэннем заканадаўства. З яго слоў, суддзя раённага суду вярнуў пратакол на дапрацоўку, бо ў ім міліцыянты не запісалі канкрэтнай віны Масюка падчас Народнага сходу. Тыя ў сваю чаргу дапісалі на закрэсленых радках, што Масюк раздаваў улёткі.

Сам Масюк падчас абскарджвання ў абласным судзе не прысутнічаў, бо быў на працы, інфармуе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі