Абвешчаны прысуд па справе аб выбуху на “Пінскдрэве”

Нагадаем, 25 кастрычніка 2010 года на прадпрыемстве адбыўся выбух, у выніку якога 14 чалавек загінулі, яшчэ 8 былі траўмаваныя.

Былы дырэктар "Пінскдрэў-ДСП" быў прызнаны вінаватым у службовай халатнасці і асуджаны на 4 гады "хіміі". Галоўны інжынер гэтага прадпрыемства атрымаў тры гады пазбаўлення волі ў калоніі пасялення. Чатыры гады пазбаўлення волі таксама ў калоніі пасялення прысудзілі былому галоўнаму інжынеру "Холдынгавай кампаніі "Пінскдрэў". Іх прызналі вінаватымі ў парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія пацягнулі за сабой гібель людзей і матэрыяльныя страты прадпрыемству ў асабліва буйным памеры.

Крымінальная справа ў адносінах былога гендырэктара "Пінскдрэву" Ларана Арыніча вылучана ў асобную вытворчасць. Ён дагэтуль знаходзіцца ў вышуку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі