Супраць Дашкевіча будуць сведчыць 40 чалавек

Суд над Змітром Дашкевічам будзе закрытым і пройдзе ў Глыбоцкай калоніі, па месцы адбывання пакарання. Палітвязень знаходзіцца за кратамі з 18 снежня 2010 года, яго асудзілі на два гады нібыта за хуліганства.
Цяпер на Дашкевіча завялі новую крымінальную справу, гэтым разам за непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі.

Як паведаміла Радыё Свабода намесніца старшыні “Маладога Фронту” і нявеста зняволенага палітыка Наста Палажанка, па справе Дашкевіча ідзе каля 40 сведак. Гэта і міліцыянты, і зняволеныя. Аднак невядома, ці ёсць хоць адзін сведка з боку Змітра. Сам ён адмовіўся ад абароны, бо лічыць гэты працэс незаконным і штучным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі