“Сур’ёзныя эканамічныя рашэнні” улады абяцаюць праз пару тыдняў
У прыватнасці, гаворка ідзе пра валютную палітыку Беларусі.
Такую заяву Аляксандр Лукашэнка зрабіў сёння, прымаючы са справаздачай прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, паведамляе БЕЛТА. На другую палову жніўня прызначылі нараду з удзелам ураду і праўлення Нацбанку. Мяркуецца прыняць нейкія “прынцыповыя рашэнні”, якія шмат у чым вызначаць эканамічную стратэгію беларускай дзяржавы.