Сям’і сакратара БХД пагражаюць сацыяльныя педагогі

Візіт адбыўся 5 кастрычніка па месцы прапіскі грамадскага актывіста, які з'яўляецца бацькам трохгадовага сына і пяцімесячнай дачкі. Галіна Мікалаеўна Гаўрылава  шукала Садоўскага, але не знайшоўшы яго па месцы рэгістрацыі, стала груба пагражаць яго сям’і праблемамі і абяцала шукаць яго з міліцыяй, інфармуе прэс-служба БХД.

Адказны сакратар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі быў адным з каардынатараў байкоту ў Мінску. 28 жніўня ён быў затрыманы падчас расклейвання плакатаў за байкот выбараў і асуджаны ў судзе Фрунзенскага раёну Мінска да 10 сутак арышту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі