Сяргей Чалы: Гэтыя людзі не алігархі — давераныя ўпраўляючыя
Фінансавы аналітык пракаментаваў пашырэнне ЕС "чорнага спісу", у які верагодна трапілі кампаніі бізнэсоўцаў Анатоля Тарнаўскага, Юрыя Чыжа і Уладзіміра Пефціева
Чалы: "У нас няма у правільным разуменні прыватнай уласнасці і няма алігархаў у гэтым сэнсе. У нас гэта ўсё, у той ці іншай ступені, гэта проста давераныя ўпраўляючыя. Сёння яны ачольваюць сваю кампанію, а заўтра яны могуць па абвінавачанні ў хабары ці карупцыі аказацца ў следчым ізалятары КДБ, і гэтую кампанію будзе ачольваць іншы чалавек. Гэта проста часовыя ўпраўляючыя, "смотрящие" — наўпрост ці з дазволу ўлады прызначаныя".
120323 ChalyKarotkiNaviny.mp3
Сяргей Чалы адзначыў пазітыўны момант: у параўнанні з папярэднім "чорным спісам" у апошні варыянт не патрапіў шэраг прыватных кампаній, з'яўленне якіх, на яго погляд, там было неабгрунтаванае.