Сяргея Міхалка вінавацяць у абразе прэзідэнта?

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прадзюсар "Ляпісаў" Яўген Калмыкоў. Падрабязнасці ён пакуль што не паведамляе.

Як мяркуе "Беларускі партызан", справу пачалі за абразу кіраўніка Беларусі.

Сам музыка цяпер знаходзіцца на гастролях у Расіі і кажа, што не ведае падрабязнасцяў. Па яго словах, яму дадому прынеслі павестку з патрабаваннем з'явіцца на допыт у пракуратуру. Павестку прыняла маці Міхалка, якая ў гэты момант была дома.

Нагадаем, што апошнім часам Міхалок даў некалькі гучных інтэрв'ю, у якіх жорстка крытыкаваў уладу.

Фота: Натан Антановіч, www.kp.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі