Sziget: заселены востраў
Еўрарадыё паганялася з фотаапаратам за першымі наведвальнікамі Сігету. Глядзіце, якія яны, еўрапейскія тусоўшчыкі!
На фестываль едуць сем'ямі. З мінулай пятніцы ўсе цягнікі да Будапешта ідуць перапоўненыя.
Бясплатную карту горада і фестывальны даведнік раздавалі нават ў цягніках.
Шлях да галоўнай сцэны. Ужо некалькі гадоў запар на Алеі нацый няма беларускага сцяга. Ніводнага з двух.
Мантаж сігетаўскіх сцэн заняў пятнаццаць дзён. Зараз тут тэсціруюць гук перад пачаткам канцэртаў.
Курсы валют на востраве Абудай прыстойныя.
Чарга на падзарадку тэлефонаў. У фірменнай краме буйнейшага аператара сувязі Венгрыі можна набыць мабільнік ці проста падключыць сім-карту.
Намёт на востраве можна паставіць пад кожным дрэвам. Гамак — павесіць на кожнае.
Каб прыняць душ раніцай, давядзецца прастаяць дваццаць хвілін у чарзе.
Да рукамыйнікаў чэргаў амаль няма.
Хтосьці п'е каву пасля таго, як прачнуўся. А хтосьці —перад тым, як пайсці спаць. Канцэрты на Сігеце не заканчваюцца да сёмай гадзіны раніцы.
Свежавыціснуты сок каштуе цэлы маёнтак.
Гэты малады француз працуе ў цырку, а на Сігет прыехаў, каб пабачыцца з сябрам з Нідэрландаў.
Кола-колу на фестывалі п'юць нашмат менш за іншыя напоі.
Многія носяць з сабой вядзёркі з лёдам для любімых “трункаў”.
На Сігеце можна скакаць нават без парашута.
Меламаны займаюць месцы перад сцэнай за некалькі гадзін да пачатку чаканага канцэрту.
Фота: Дзяніс Дзюба