ТБМ заклікае “даставаць” чыноўнікаў беларускай мовай
Сакратарыят Таварыства беларускай мовы нагадаў усім прыхільнікам беларускага слова пра некаторыя нормы новага закону “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.
У новай рэдакцыі закону, якую прынялі ў ліпені, замацавана права грамадзян атрымаць адказ на мове звароту. Такім чынам ТБМ спадзяецца значна пашырыць ужыванне роднага слова сярод чынавенства розных узроўняў. І таму заклікае звяртацца ў дзяржаўныя інстанцыі толькі па-беларуску, піша “Наша ніва”.