Трагедыя пад Гродна: прычэп МАЗа расплюшчыў легкавік (фота)
Жудасная аварыя здарылася 19 кастрычніка каля 14-й гадзіны ў вёсцы Каробчыцы.
Як паведамляе сайт гродзенскай ДАІ, грузавік ехаў з боку Польшчы ў Гродна. Раптоўна ў яго адчапіўся прычэп, які выехаў на сустрэчную паласу і пратараніў Volkswagen Passat. Ад удара пярэдняя частка аўтамабіля была сплюшчаная. З чатырох чалавек, якія ехалі ў Volkswagen, трое загінулі на месцы — жанчына-кіроўца, яе 14-гадовая дачка і маці. У рэанімацыі знаходзіцца сястра кіроўцы.
Нагадаем, у чэрвені каля Каробчыцаў у аварыю трапіла група студэнтаў, якія ехалі адпачываць на возера. Загінула 18-гадовая дзяўчына, шэсць чалавек пацярпелі.