Цацачныя мішкі над Мінскам выявіліся піяр-"качкай"

Нагадаем, што сёння зранку інтэрнэт-СМІ са спасылкай на шведскі сайт паведамілі пра "дэсант" з цацачных мішак на цэнтр Мінску. Паведамлялася, быццам самалёт, які скінуў мішак з заклікамі да свабоды слова ў Беларусі, прыбыў з тэрыторыі Літвы. 

Як паведамляе "Комсомольская правда", цяпер шведскія СМІ апублікавалі абвяржэнне. Як выявілася, гэта была акцыя шведскага піяр-агенцтва і мядзведзяў скідалі не з самалёта, а з даху дома ў Швецыі. Кампанія была скіраваная на пашырэнне звестак пра сітуацыю ў Беларусі. Асаблівую ўвагу аўтары акцыі звяртаюць на праблемы са свабодай слова ў нашай краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі