Тураў застаўся без вады, а Жодзіна — без цяпла
У Тураве 14 студзеня пры правядзенні зварачных работ падарваўся кіслародны балон.
Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на гомельскіх выратавальнікаў, ад выбуху пацярпелі два рабочыя.
Зварачныя працы вяліся на цэнтральным вадаправодзе сеткі халоднай вады. Ад парыву трубы без вады засталіся 220 кватэр у 12 жылых дамах, 434 прыватныя падворкі, дзве школы, шэсць кацельняў, лякарня, яслі-сад і гатэль. Ацяпленне ў горадзе ёсць, бо кацельні маюць запас вады на двое сутак. Астатнія атрымліваюць ваду з калонак.
Пацярпелыя рабочыя атрымалі апёкі другой і трэцяй ступені галавы і рук, 12 і 25% целы. Яны шпіталізаваныя.
Тым часам прэс-служба выратавальнікаў папярэдзіла пра аварыю на цеплатрасе ў Жодзіне на вуліцы 50 гадоў Кастрычніка. У выніку яе без цяпла і гарачай вады засталіся 25 шматкватэрных дамоў, а гэта амаль 9000 жыхароў. На месцы аварыі зараз вядуцца аднаўленчыя работы.
Як ліквідавалі наступствы аварыі ў Тураве (фота)
Наступствы аварыі на цеплатрасе ў Жодзіне ліквідаваныя (фота)
Фота — ctv.by