У абвінавачваных у тэракце ў метро следства знайшло яшчэ 14 злачынстваў

Пра гэта са словаў намесніка генеральнага пракурора Андрэя Шведа перадае БЕЛТА. Следства сцвярджае, што абвінавачваныя пачалі злачынную дзейнасць з 2000 года. Гэта значыць на працягу больш за 10 гадоў яны ўчынялі злачынствы ў адным з мікрараёнаў Віцебску, пераважна з ужываннем самаробных выбуховых прыстасаванняў. 


Цяпер следства збірае неабходныя доказы для завяршэння расследавання гэтых фактаў. Па словах Шведа, гэта адбылося пры папушчальніцтве службовых асоб праваахоўных органаў, бяздзейнасці мясцовых уладаў, службаў ЖКГ, аховы здароўя, адукацыі, пры поўнай абыякавасці суседзяў, блізкіх, аднакласнікаў і аднагрупнікаў. 


Нагадаем, што паводле інфармацыі СМІ, галоўнаму абвінавачанаму К. зараз 24 гады. Гэта значыць, што выбухамі ён мусіў заняцца яшчэ ў 13 гадоў. 

Фота:ex-press.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі