У арганізацыі тэрактаў нарвежская паліцыя падазрае шэсць чалавек

Паліцэйскія правялі аперацыю ў невялікай прамзоне побач з жылым кварталам ў раёне Орвал на ўсходзе Осла. Інфармацыю аб правядзенні аперацыі і затрыманні падазраваных у паліцыі пацвердзілі, але паведаміць падрабязнасці пакуль адмовіліся, піша партал naviny.by.

Раней у нядзелю кіраўнік нацыянальнай паліцыі Нарвегіі паведаміў,што затрыманы за ўчыненне тэрактаў Андэрс Берынг Брэйвік да апошняга сцвярджаў, што дзейнічаў адзін і ў яго не былосаўдзельнікаў, нагадвае РІА «Навіны».

Нагадаем, што ахвярамі суботніх тэрактаў у скандынаўскай краіне сталі 97 чалавек. Іх колькасць можа павялічыцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі