У аўтамабілі, які зваліўся ў Крыме, загінуў начальнік лідскай ДАІ
Маёр Вадзім Дуброўскі ехаў у аўтамабілі сябра як пасажыр.
Як паведамляла Еўрарадыё (Гл.: BMW з беларускімі нумарамі зляцеў з абрыва ў Крыме), у нядзелю, 21 жніўня, у Крыме аўтамабіль BMW з беларускімі нумарамі прабіў агароджу і зваліўся з абрыву прыкладна на 100 м.
Паводле звестак парталу ABW.BY, у аўтааварыі загінуў начальнік ДАІ Лідскага раёна. Кіроўца аўто трапіў у рэанімацыю. Ёсць звесткі, што ў аўтамабілі быў яшчэ адзін мужчына, ён знаходзіўся на задняй сядушцы і застаўся жывы.
Вадзіму Дуброўскаму было 33 гады. Пасаду начальніка раённай ДАІ ён займаў з лістапада 2010-га. У яго засталіся жонка і дзіця.