У Бабруйску ўвялі абмежаванні на продаж курыцы
У сетцы крамаў "Квартал вкуса" ў Бабруйску курыцу прадаюць не больш як 1 кг на чалавека.
Прычыну такіх мераў адміністрацыя крамы не паведамляе. Хутчэй за ўсё, гэта звязана з дэфіцытнасцю тавару: неразбраныя курыныя тушкі даўно зніклі з крамаў горада. Калі курыца важыць больш за кілаграм, то яе прадаюць паводле прынцыпу "адна курыца ў адны рукі".
Што праўда, бабруйчане хутка знайшлі выйсце. Пакупнікі проста праходзяць праз касу некалькі разоў, пакідаючы папярэднія пакупкі ў камерах захоўвання. Такім чынам многія набываюць неабходную колькасць кураціны за адзін паход у краму.