У Бабруйску затрымалі актывіста Моладзі БХД Максіма Рыжкевіча
Актывіста затрымалі на трое сутак, пра што міліцыянты па тэлефоне паведамілі яго бацькам.
Як распавяла каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Таісія Кабанчук, яна не можа звязацца з Максімам Рыжкевічам з панядзелка, 29 жніўня, інфармуе прэсавая служба БХД.
"Я нават не ведаю, за што яго маглі затрымаць. Хіба за тое, што папрасіла яго сабраць подпісы ў абарону палітвязняў", — адзначыла яна.