У Баранавічах не дазволілі мітынг, прымеркаваны да прыезду Лукашэнкі
Яго арганізатар — прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус хацеў правесці акцыю 12 лютага.
Плануецца, што ў гэты дзень Баранавіцкае баваўнянае аб’яднанне наведае Аляксандр Лукашэнка. Чарнавус хацеў правесці рэспубліканскі мітынг каля адміністрацыйнага будынка прадпрыемства і прыцягнуць увагу кіраўніка краіны да непамерна вялікіх падаткаў.
Але ў адказе за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Дзмітрыя Касцюкевіча пазначана, што Чарнавус не можа выступаць арганізатарам масавага мерапрыемства. Прычына ў тым, што ў лістападзе мінулага года ён быў прыцягнуты да адказнасці за парушэнне правілаў правядзення такога ж мерапрыества.
Нагадаем, што тады актывіста аштрафавалі за дабрачынны абед для бяздомных на баранавіцкім базары.
Фота — svaboda.org