У Баранавічах "замініравалі" вайсковых ідэолагаў
Здарэнне адбылося ўвечары 2 кастрычніка.
Невядомы па тэлефоне паведаміў, што ў Цэнтр ідэалагічнай і культурна-масавай работы Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл заклалі выбуховае прыстасаванне.
У гэтым жа будынку месціцца кінатэатр “Звязда”. У ім якраз ішоў фільм. Наведвальнікаў кінатэатра тэрмінова эвакуявалі. Аднак ніякага выбуховага прыстасавання сапёры не знайшлі. Як даведалася Еўрарадыё, справай займаецца Следчы камітэт.
Як пазней паведаміў БелаПАН, "тэлефоннага мінёра" ўжо затрыамлі. Ім выявіўся 47-гадовы нецвярозы жыхар Баранавічаў. Пра мініраванне ён паведаміў са свайго мабільніка. Навошта ён гэта зрабіў, мужчына патлумачыць не можа.
Фота — inpress.org.ua