У БДУ арганізуюць міжнародную летнюю школу беларускай мовы

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу БДУ, яе ўдзельнікамі стануць студэнты, магістранты і аспіранты з вышэйшых навучальных устаноў Расіі, Украіны, Польшчы і Сербіі. На практычных занятках яны будуць вывучаць беларускую мову ці ўдасканальваць свае веды ў ёй.

У праграму ўключаныя таксама экскурсіі па гістарычных месцах Мінска і Беларусі, наведванне музеяў і іншых культурных цэнтраў, сустрэчы з дзеячамі беларускай культуры і навукі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі