У Беларусі амаль усе венесуэльцы прагаласавалі за Мадуру
З 56 чалавек 53 выбралі кандыдата ад улады, а не апазіцыі. За Капрылеса быў пададзены толькі 1 голас.
Агулам у Беларусі мелі права прагаласаваць 63 чалавекі. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў венесуэльскі амбасадар Амерыка Дзіяс Нуньес.
Нагадаем, Нікалас Мадура, паплечнік памерлага прэзідэнта Уга Чавеса, набраў 50,66%, кандыдат ад апазіцыі Энрыке Капрылес — 49,07%. Пераможцам выбараў абвешчаны Мадура.
Энрыке Капрылес не прызнае вынікаў прэзідэнцкіх выбараў
Фота — AFP