У Беларусі пачнуць змагацца з несумленнымі паркоўшчыкамі

Сябры руху "СтопХам" чакаюць дазволу ад Мінгарвыканкаму, каб распачаць сваю дзейнасць. Ініцыятары будуць змагацца з п’янствам за рулём, але пачынаюць з няправільнай паркоўкі. Адзін з сябраў руху Аляксандр расказвае, што змагацца з несумленнымі паркоўшчыкамі будуць, прыклейваючы на шкло аўтамабіляў налепкі з розным зместам.
120404 AlyaksandrS.mp3
Аляксандр: "Спачатку мы будзем проста збірацца, прыходзіць у розныя месцы і вырашаць там праблемы паркоўкі. Калі нехта загарадзіў камусьці праезд і нават не пакінуў нумару тэлефона за шклом — гэта значыць, што яму ўсё роўна. На такіх машынах мы пакінем налепку. Толькі тыя, хто не пакінуў інфармацыі, перагарадзіў праезд тым жа пешым".

Але “стопхамаўцы” не будуць надта зласлівымі, і налепкі магчыма будзе адклеіць, падкрэсліў сябра новага руху.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі