У Беларусі пачынаецца рэпетыцыйнае тэставанне
Яно пройдзе ў тры этапы: першы – у кастрычніку-снежні 2011 года, другі — у студзені-лютым і трэці — у сакавіку-красавіку 2012 года.
У Мінску рэпетыцыі цэнтралізаванага тэставання будуць праходзіць у 12 пунктах, на базе ўсіх дзяржаўных ВНУ сталіцы, паведамляе БЕЛТА. Адметна, што абітурыенты маюць права спрабаваць сябе ў любой колькасці прадметаў без абмежавання. А вось на самім ЦТ ім можна пісаць тэсты толькі па трох розных прадметах.
Спецыялісты Інстытуту кантролю ведаў мяркуюць, што рэпетыцыйнае тэставанне дазваляе лепей падрыхтавацца да ўступных выпрабаванняў і не нарабіць лішніх памылак, напрыклад, у часе запаўнення бланку адказаў.
Зрэшты, вынікі ЦТ з кожным годам, нягледзячы на гэтыя захады, пагаршаюцца, а сярэднія балы — падаюць.