У Беларусі памёр вядомы польскі рэжысёр
Тадэуш Парадовіч памёр у Беларусі, калі збіраў дакументы да фільма пра польскага музыку Чэслава Немана — ураджэнца Беларусі.
Як піша film.onet.pl, акалічнасці смерці не паведамляюцца.
Парадовіч быў акцёрам тэатра і кіно, рэжысёрам, сцэнарыстам і прадзюсарам, адным з заснавальнікаў кінафестывалю Cinemagic. Яму было 56 гадоў.
Фота Парадовіча — gazeta.pl