У Беларусі створаць “Афіцэрскі сход”
З ініцыятывай стварэння такога кшталту аб’яднання выступіў былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў, генерал Валерый Фралоў.
19 лістапада ў Мінску праходзіла сустрэча былых вайскоўцаў, прымеркаваная да Дня ракетных войскаў і артылерыі. Выступаючы перад былымі паплечнікамі, генерал Фралоў заявіў, што “Афіцэрскі сход” будзе займацца падтрымкай сем’яў афіцэраў, якія апынуліся ў складаных умовах.
Таксама ён лічыць, што дзейнасць арганізацыі можа быць шырэйшай, у тым ліку ўдзел у палітычных кампаніях і працэсах, паведамляе БелаПАН. Валерый Фралоў прапанаваў абраць ганаровым сябрам аргкамітэту арганізацыі палітвязня Міколу Статкевіча.
Фота — bymedia.net