У Брэсце папярэджвалі ДТЗ кадзілам і святой вадой (фота)
Каля Брэсцкай крэпасці “высвенцілі” каля 150 легкавікоў. Бацюшкe і адказным супрацоўнікам ДАІ спатрэбілася на гэта амаль гадзіна.
“Мы вельмі шчыльна супрацоўнічаем з Брэсцкай і Пінскай праваслаўнымі епархіямі. Праводзіцца шмат прафілактычных мерапрыемстваў і акцый. Мы ў сваёй працы стараемся выкарыстоўваць нестандартныя формы і метады”, — патлумачыла кіраўнічка аддзелу агітацыі і прапаганды Брэсцкай абласной ДАІ Наталля Сахарчук.
Апошнім часам узрасла колькасць ДТЗ па віне маладых кіроўцаў. Сённяшняя акцыя скіраваная найперш на гэтую фокусную групу, сказала спадарыня Сахарчук.
Пра супрацоўніцтва з іншымі канфесіямі гаворка не вялася.