У Брэсце праходзіць міжнародны фестываль рарытэтнага аўтатранспарту (фота)

Найбольш тытулаваным рарытэтам на розных выставах і аўтапрабегах выявиўся "Запарожац ЗАЗА-968" . Са словаў яго ўладальніка Анатоля Маслова, на "Планету" з роднай Украіны ён прыязджае ўжо ў трэці раз.

Маслоў: "Кожны фестываль сам па сабе адрозніваецца. Не існуе двух аднолькавых фэстаў, як не існуе і двух аднолькавых аўтамабіляў. Адметная рыса брэсцкага фестывалю — гэта памежжа. Заўсёды госці з Украіны, госці з Польшчы, а ў гэтым годзе людзі ажно з Арменіі прыехалі. Таксама штораз з'яўляюцца новыя аўтамабілі".

Рэтра-фест "Планета жалязяка" праходзіць у Брэсце ў пяты раз пад час святкавання Дня гораду. Па традыцыі, яго ўдзельнікі ўскладваюць кветкі да вечнага агню ў Брэсцкай крэпасці, а пазней арганізаванай калонай рухаюцца праз увесь Брэст да Лядовага палацу, дзе і праходзіць конкурсная частка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі