У Брэсце вандалы з Капыля раскапалі старадаўнія магілы (фота)
Іх цікавілі магілы вайскоўцаў царскай арміі ды іерэяў царквы.
Двух мужчын затрымалі каля Трышынскіх могілак пад раніцу 4 жніўня, паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі. Аднаму з затрыманых — 44 гады, другому — 47. Абодва працуюць на вытворчасці.
За ноч гастралёры з Капыля паспелі зняважыць тры магілы, у тым ліку склеп генерал-маёра Вендорфа і пахаванне протаіерэя Васіля Серна-Салаўевіча. Праваахоўнікі пачалі расследаванне. У панядзелак праводзіўся следчы эксперымент.