У чарговым лісце з турмы Андрэй Пачобут расказвае пра турэмныя шпацыры

“Адной з прыемных падзей майго турэмнага жыцця з’яўляецца шпацыр. Сем крокаў у бок і ты ўпіраешся ў сцяну, паварот і сем крокаў у іншую. Здавалася б, што тут можа быць прыемнага? Але пасля камеры тут раздолле… За адзін шпацыр я ў сярэднім праходжу 3 ці 3,5 км, што, за адседжаны ўжо месяц, дае прыкладна 90 км. Па-мойму, нядрэнны вынік. Каб было весялей, іду напяваючы "Na znojną walką", "Pierwsza brygada", "Piehota", "Piosenka ludzi bez domu" ды інш. Турэмныя сцены, верагодна, не сутыкаліся з такім рэпертуарам ужо гадкоў з 60-х. З песняй час ідзе хутчэй ды і ісці заўжды весялей. У суседніх боксах таксама, бывае, напяваюць. Але там рэпертуар іншы”, — піша Андрэй Пачобут са зняволення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі