У чацвер узнагародзяць пераможцаў творчага конкурсу "Вольнае слова"

Пераможцы конкурсу, заснаванага Беларускай асацыяцыяй журналістаў, вызначаліся ў пяці намінацыях: "Журналісцкае расследаванне", "Дэбют", "Найлепшая публікацыя мастацка-публіцыстычнага жанру", "Найлепшая аналітычная публікацыя" і "Найлепшы інфармацыйны матэрыял" . Якраз у апошняй намінацыі другое месца заняў спецыяльны карэспандэнт Еўрарадыё Зміцер Лукашук (на здымку). Такім чынам быў адзначаны яго рэпартаж "Ярмошына: Чаму я не магу быць такой жа свабоднай, як Дарафееў ці Някляеў?".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі