У Дзень смеху журналісты пажартавалі над чытачамі

Напрыклад, 1 красавіка з’явілася навіна пра тое, што абрынулася Камянецкая вежа. З гэтым старажытным помнікам Брэстчыны насамрэч усё ў парадку, але некаторыя чытачы інтэрнэт-сайту dzedzich.org у першы момант былі ўзрушаныя. Праўда, потым знайшлі аналогію з першакрасавіцкай навіной пра падзенне Пізанскай вежы і супакоіліся.

Другой адметнай навіной стала інтэрв’ю з наноў пераабраным лідарам Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам. Палітык прызнаўся “Салідарнасці”, што абыходзіць спісы невыязных яму дапамагаў… брат-блізнюк. Але цяпер падман раскрыўся і такі нумар не пройдзе, жаліцца палітык у першакрасавіцкім інтэрв’ю.

А карэспандэнты агенцтва БелаПАН сёння збіралі на вуліцах Мінска грошы на вяртанне знешняй пазыкі Беларусі. Яны падлічылі: калі кожны беларус падзеліцца з краінай 173 доларамі са свайго прыбытку, то плацёж на крэдыце на 2012 год Беларусь адужае. Журналісты хадзілі на горадзе са скрыняй з надпісам “На вяртанне знешняга доўга”. Сабралі толькі 180 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі