У Гомелі адкрылася выстава знакаў масонства XVIII-XIX стагоддзяў (фота)
На выставе прадстаўлены масонскія знакі і рэчы канца XVIII - пачатку XIX стагоддзяў. Экспануецца больш за 50 прадметаў з масонскай калекцыі Вацлава Федаровіча.
Калекцыю масонскіх знакаў і сімвалаў XVIII-XIX стагоддзяў Віцебскага краязнаўчага музея можна ўбачыць на выставе ў гомельскім палацы Румянцавых-Паскевічаў.
На выставе прадстаўлены масонскія знакі і рэчы канца XVIII - пачатку XIX стагоддзяў колькасцю больш за 50 прадметаў з масонскай калекцыі Вацлава Федаровіча. У іх ліку – друкаваныя і рукапісныя дакументы, агульнамасонскія адметныя знакі і сімвалы розных ступеняў і пасад, масонскія стужкі, запоны і кішэні-кашалькі, а таксама статуты масонаў Расіі, Польшчы і ВКЛ.