У Гомелі людзей у цывільным было больш, чым удзельнікаў вулічнай акцыі
У сераду ўвечары ў цэнтры Гомелі сабраліся людзі, незадаволеныя існуючай у краіне сітуацыяй. Іх было каля дзесяці, а людзей у цывільным — больш за дваццаць.
Непадалёк, паміж будынкам цырка і кавярняй, стаяў ужо вядомы гамельчукам аранжавы аўтобус, у якім прывозяць міліцэйскі спецназ і вывозяць затрыманых на апазіцыйных акцыях. На гэты раз затрыманняў не было.