У Гомелі паказалі “Гімалаі з даху аўтобуса” (фота)

На ёй прадстаўленыя фотаздымкі, зробленыя шасцю гомельскімі фатографамі пад час падарожжа аўтаспынам па Індыі. Адкрыццё выставы падзялілася на дзве часткі. Першую, так званую афіцыйную частку, адкрывалі амбасадар Індыі ў Беларусі і, уласна, ініцыятар падарожжа, вядомы гомельскі фатограф Юрый Бірукоў.

У сваю чаргу, апошні з іх апроч прамовы пракаментаваў невялікую слайд-прэзентацыю, зробленую спецыяльна да адкрыцця імпрэзы. Юрый распавеў пра тое, што значную частку падарожжа гамельчукі правялі ў суправаджэнні індыйскіх вайскоўцаў — тыя часцей за ўсё спыняліся і падвозілі іх пад час вандроўкі. А таксама, дзе ў Індыі не водзяцца сланы, але не факт, што іх нельга сустрэць нават і там — у гэтым ён пераканаўся на ўласным досведзе.

Пасля афіцыйнай часткі ўсіх прысутных запрасілі перайсці непасрэдна да агляду самой экспазіцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі