У Гомелі выплату падаткаў рэкламуюць на купюры ў 200 тысяч (фота)
Прынамсі, такую выснову можна зрабіць з вялікай колькасці расцяжак у абласным цэнтры.
Еўрарадыё напаткала на даволі кароткім адрэзку адной з гомельскіх вуліц адразу паўдзясятка спецыяльных сацыяльных расцяжак пра неабходнасць і карысць падаткаў. Кожная з іх сведчыць пра добрыя дарогі, адукацыю, пенсію, ахову здароўя і уласную бяспеку, якія існуюць дзякуючы выплаце падаткаў. А ў якасці рэкламы для падаткаў выкарыстоўваецца апошняя банкнота Нацбанку коштам у дзвесце тысяч рублёў.