У Гомелі затрымалі грамадскага актывіста Ігара Случака
Спецназаўцы абвінавацілі яго ў нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы.
Ён паспеў паведаміць пра гэта па тэлефоне агенцтву БелаПАН. Случака будуць трымаць за кратамі да суда ў панядзелак 29 жніўня.
Актывіст хацеў 27 жніўня правесці сустрэчу з журналістамі: паведаміць ім пра вынікі персанальнай кампаніі "Справаводства па-беларуску" і абмеркаваць магчымасць рэфармавання сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў. Па словах Случака, на мерапрыемства ён запрашаў журналістаў як дзяржаўных, так і недзяржаўных СМІ, а таксама міліцыянтаў.