У Гродне таксіст збіў дзяўчыну і правёз яе на капоце 34 метры (відэа)

Здарэнне адбылося ў аўторак удзень у цэнтры горада. Як паведамляе гродзенская ДАІ, 21-гадовы таксіст збіў дзяўчыну на нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Навучэнка каледжа злева па ходу руху "Мерсэдэса" бегла ў бок свайго інтэрната. Пасля ўдара машына правезла яе на капоце больш за 30 метраў.

Раней кіроўца 17 разоў караўся за розныя парушэнні правілаў дарожнага руху, у тым ліку за перавышэнне хуткасці і не пропуск прахожага.

Сайт onliner.by дадае, што дзяўчына цяпер знаходзіцца ў бальніцы. Пагрозы яе жыццю няма, але характар атрыманых траўмаў пагражае інваліднасцю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі