У Магілёўскай турме №4 кажуць, што Саннікава вывезлі яшчэ 19 лістапада

Магілёўскі праваабаронца Аляксей Колчын распавёў Еўрарадыё пра вынікі візіту адвакаткі:

Колчын: "Адвакатцы сказалі, што Саннікаў пакінуў турму №4 Магілёва. Ён быў вывезены ў СІЗА №2 Віцебску чатыры дні таму. Вось і ўся інфармацыя... У прынцыпе, нашай мэтай было даведацца, ці тут Саннікаў. Атрымаць нейкую афіцыйна пацверджаную інфармацыю".

Ірына Халіп, жонка Андрэя Саннікава, 23 лістапада атрымала ад мужа ліст, датаваны 17 лістапада. Ліст быў напісаны з магілёўскай турмы. Палітвязень напісаў, што этап з бабруйскай калоніі ў Магілёў "быў цяжкім, ад холаду пачалі зноў балець суставы".

Нагадаем, 16 лістапада стала вядома, што экс-кандыдата ў прэзідэнты этапавалі з бабруйскай калоніі. У Дэпартаменце выканання пакаранняў Халіп паведамілі, што яе мужа пераводзяць у калонію ў Віцебскай вобласці. Канкрэтную калонію пры гэтым не назвалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі